пят, 23.08.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.13
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Palitviazni.info – хронікі беларускіх палітвязняў

07.02.2014 – 14:52 | 340

Хронікі беларускіх палітвязняў выдадзеныя Фондам развіцця дэмакратычных ініцыятыў (Польшча) разам з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

Кніга на беларускай, польскай і ангельскай мовах прадстаўляе гісторыі 187 беларускіх палітычных і грамадскіх дзеячоў, якія патрапілі пад крымінальны пераслед, пачынаючы з 1989 года.

Мы хочам данесці ўсе гэтыя гісторыі да людзей, паведаміла Радыё Рацыя старшыня ўправы фонду Аляксандра Шчэпаньска-Дзюбэк:

- Кожная гісторыя па-свойму ўзрушвае. Справы адных больш гучныя, так як з Алесем Бяляцкім, але гэтых вязняў 187, лічба вялізная. У кожнай біяграфіі вязняў мы таксама прадстаўляем імёны і прозвішчы пракурораў і суддзяў, каб яны не заставаліся ананімнымі і былі вядомымі.

Праваабаронца Зміцер Салаўёў, адзін з каардынатараў праекту, паведаміў: “Па сутнасці, гэтае выданне ёсць выдрукоўкай сабраных матэрыялаў на сатэлітным сайце ПЦ “Вясна” - palitviazni.info.  ў мэтах пашырэння інфармацыі аб крымінальным пераследе сярод міжнароднай і беларускай супольнасці аб тым, што адбываецца на Беларусі.  Таму фармат кнігі прадугледжвае выкарыстанне акрамя беларускай таксама і ангельскую, і польскую мовы.

Выданне ўжо перададзена еўрапейскім палітыкам і грамадскім арганізацыям.

Сёння ў беларускіх вязніцах знаходзяцца 11 чалавек, якія прызнаныя беларускімі і замежнымі праваабаронцамі палітвязнямі. Іх вызваленне з’яўляецца перадумовай паляпшэння адносінаў афіцыйнага Менску з Еўразвязам.

spring96.org

Падзяліцца