пан, 26.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.13
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Сайты рэспубліканскіх органаў выканаўчай улады не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства?

06.02.2014 – 14:39 | 314 | 2

Маніторынг "Дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь: 15 год онлайн" праводзілі юрысты Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend). Было даследавана 45 сайтаў дзяржорганаў і арганізацый.

Мэта - выявіць ступень адпаведнасці зместу афіцыйных сайтаў рэспубліканскіх органаў, падпарадкаваных Саўміну, палажэнням нацыянальнага заканадаўства, якое рэгулюе права грамадзян на доступ да інфармацыі аб дзейнасці дзяржорганаў.

Аналіз вынікаў маніторынгу паказаў, што сайты рэспубліканскіх органаў выканаўчай улады не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства. Звесткі, размешчаныя на іх, не задавальняюць ў поўнай меры як патрабаванні нацыянальнага заканадаўства, так і тэхнічныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да зместу і функцыянаванню сайтаў. Ні на адным з даследаваных сайтаў не прадстаўленыя ўсе абавязковыя да размяшчэння катэгорыі інфармацыі.

Максімальна магчымы каэфіцыент прадстаўленасці інфармацыі, роўны 100%, не набраў ні адзін з даследаваных сайтаў, адзначаецца ў рэзюмэ даследавання. Сярэдняе значэнне каэфіцыента прадстаўленасці інфармацыі па 45 даследаваных сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый склала 30,9%. Найбольшае значэнне - 52% - атрымаў афіцыйны сайт Нацыянальнага банка. Мінімальны - 12,1% - сайт Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што афіцыйныя сайты рэспубліканскіх органаў выканаўчай улады ўяўляюць сабой канал абмежаванага аднабаковага інфармавання, а не дзейсны інструмент забеспячэння доступу і эфектыўны інструмент забеспячэння доступу да інфармацыі, якая знаходзіцца ў распараджэнні дзяржаўных органаў.

На афіцыйных сайтах даследаваных дзяржорганаў і арганізацый прысутнічаюць навіны, звесткі аб бягучай дзейнасці гэтых органаў, а таксама кантактная інфармацыя.  Інфармацыя аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, аб вышэйстаячых органах і аб структурных падраздзяленнях, аб выкананні бюджэту і дзяржаўных закупках, аб магчымасцях абскарджання дзеянняў дзяржаўнага органа і аб парадку і ўмовах паступлення на дзяржаўную службу прадстаўлена далёка не на ўсіх сайтах і не з'яўляецца поўнай.

Акрамя таго, ні адзін з дзяржаўных органаў не выконвае патрабаванне дублявання ўсёй інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце, на беларускую і рускую мовы. Толькі 8 з 45 даследаваных сайтаў часткова размяшчаюць інфармацыю па-беларуску. Міністэрства культуры - адзіны рэспубліканскі орган выканаўчай улады, які мае толькі беларускамоўную версію.

spring96.org

Падзяліцца