пан, 26.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.13
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Апазыцыі зноў не дадуць палічыць галасы на выбарах?

05.02.2014 – 13:44 | 420 | 11

Зьявіліся першыя вынікі фармаваньня ўчастковых камісій на выбарах мясцовых саветаў.

Ніводзін з прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў не патрапіў у склад участковых камісіяў у Заводзкім раёне Менску. Пра гэта стала вядома 5 лютага пасьля пасяджэньня раённай выбарчай камісіі.

Апазыцыя вылучала тут у камісіі 19 чалавек: 17 ад Партыі БНФ і 2 ад «Справядлівага сьвету». Вынік — нулявы.

«Такі вынік складае вялікі кантраст у параўнаньні з праўладнымі партыямі, — сказаў Свабодзе прадстаўнік Партыі БНФ Юрась Чавусаў, які прысутнічаў на гэтым паседжаньні. Напрыклад, з 92 вылучэнцаў Сацыяльна-спартовай партыі ў камісіі ўвайшлі 88».

Менавіта ўчастковыя камісіі непасрэдна працуюць з бюлетэнямі і лічаць галасы выбарцаў. Такім чынам, можа канстатаваць — апазыцыю зноў не дапускаюць да падліку бюлетэняў.

5 лютага — апошні дзень фармаваньня ўчастковых камісіяў. Чатыры гады таму на папярэдніх мясцовых выбарах апазыцыя агулам вылучыла ва ўчастковыя камісіі каля 760 чалавек. А патрапілі тады ў камісіі толькі 76, то бок толькі кожны дзясяты.

Сёлета апазыцыйныя партыі вылучылі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі каля 600 чалавек. Вынікі фармаваньня ўчастковых камісій па ўсёй краіне будуць вядомыя сёньня позна ўвечары, ЦВК абяцае іх абвесьціць заўтра пасьля абеду.

Сёлета мясцовыя выбары пройдуць 23 сакавіка.

svaboda.org