пят, 24.05.2019
USD2.08|EUR2.32|RUB3.22
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Савецкія лоўкосты. Куды ляталі самалёты з Магілёўскага аэрапорту ў 70-я гады?

11.03.2019 – 12:29 | 598

 

Сёння Магілёўскі аэрапорт круглы год абслугоўвае транзітны паветраны транспарт, апрацоўвае грузы. Улетку з Магілёва вылятаюць чартары ў Егіпет і Балгарыю, а з чэрвеня 2019 года будуць лятаць і ў Туніс. За мінулы год з Магілёўскага аэрапорту вылецелі 6485 пасажыраў. А калісьці адсюль штодзень выляталі пасажырскія рэйсы па Беларусі, у Расею і ва Украіну.

Магілёўскі аэрапорт знаходзіцца за 20 км ад Магілёву і ў 3 км ад Менскай трасы М4. У гэтым месцы аэрапорт функцыянуе з пачатку 1970-х гадоў, а дагэтуль ён знаходзіўся ў самім Магілёве. Дастаўка пасажыраў за горад ажыццяўлялася аўтобусамі з аўтавакзалу.

Суполка "Укантаце" "Аэрапорт Магілёў" пачала дзяліцца архіўнымі здымкамі. Дзякуючы ім, мы можам пабачыць, якім быў расклад руху самалётаў з магілёўскага аэрапорту ў самым пачатку яго дзейнасці, а таксама колькі ў тыя часы каштавалі квіткі.

У 1972 – 1973 гадах з Магілёўскага аэрапорту можна было ўляцець па вобласці: у Горкі, Касцюковічы, Клімавічы, Краснаполле, Крычаў, Мсціслаў і Хоцімск. Дзейнічалі і іншыя напрамкі па Беларусі – у Віцебск і Менск. Штодзённа самалёты выляталі ў Маскву і Ленінград, Кіеў, Сімферопаль і Адэсу і тры дні на тыдзень – у Бранск.

Ляталі на самалётах некалькіх тыпаў: далёкія рэйсы ажыццяўлялі ў асноўным на Як-40, а рэйсы па Беларусі і па вобласці – на Ан-2 і Ан-24.

Квіткі на самалёт каштавалі ад 2 рублёў на рэйсе Магілёў – Горкі і да 22 рублёў на рэйсе Магілёў – Сімферопаль. Для параўнання, за 1 рубель у той час можна было набыць 10 кг бульбы альбо 5 пачак папяросаў "Беламор-канал", за 5 рублёў можна было набыць 1 бутэльку гарэлкі ці 1 кг цукерак "Грыльяж", а за 10 – бутэльку каньяку. Сярэдні заробак у СССР у 1979 годзе складаў 148,74 рублі: інжынеру плацілі каля 120 рублёў, лекару – 100-150 рублёў, медсястра магла зарабляць ад 80 да 120 рублёў.

Час палёту ў тыя ж Горкі складаў 20-30 хвілінаў, у Менск можна было даляцець прыкладна за гадзіну, у Маскву – за 1 г 50 хв.

У 1980 годзе напрамкаў з магілёўскага аэрапорту стала значна болей – пасажыраў пачалі дастаўляць у Архангельск, Анапу, Вільню, Берасце, Днепрапятроўск, Данецк, Калінінград, Краснадар, Харкаў і іншыя гарады.

А ў 1985 годзе колькасць напрамкаў, наадварот, зменшылася.

У Магілёўскім аэрапорце дзейнічалі нормы бясплатнага правозу на ручны багаж вагой да 20 кг на двухматорных самалётах і ручны багаж да 10 кг на аднаматорных. Таксама дазвалялася бясплатна правозіць дзяцей да 5 год.

Вольга Васільева, belsat.eu

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook