чцв, 21.03.2019
USD2.11|EUR2.39|RUB3.28
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Музейны пакой у Дрыбінскім раёне шукае падтрымку праз Social Weekend

09.03.2019 – 17:05 | 271

 

Да 21:00 нядзелі 10 сакавіка можна падтрымаць эсэмэскай музейны пакой у Дрыбінскім раёне, прысвечаны жыццю і творчасці Ніны Кавалёвай. Паэтка не выходзіць з дому ўжо 12 гадоў. Праз цяжкую хваробу жанчына не можа нават сядзець, але працягвае пісаць для дзяцей і дарослых па-руску і па-беларуску.

Літаратурна-краязнаўчы музейны пакой Ніны Дзмітрыеўны Кавалёвай "Паэтычная зорка маленькай радзімы" працуе пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле з сакавіка 2014 года. Тут сабрана больш за 150 арыгінальных экспанатаў і 200 копій розных відаў дакументаў. Іх колькасць расце.

Аформлены пакой у стылі 50-80-х гадоў ХХ стагоддзя, на якія прыйшлося жыццё Ніны-школьніцы, студэнткі, а затым і хворай жанчыны.

Праект "Паэтычная зорка маленькай радзімы" ўдзельнічае ў трынаццатым нацыянальным конкурсе Social Weekend. Там розныя ініцыятывы з усёй Беларусі шукаюць падтрымкі мецэнатаў.

Калі вы хочаце, каб гэты дрыбінскі праект перамог, то можаце даслаць эсэмэску на нумар 7755 з кодам 2232. Кошт SMS-паведамлення з улікам ПДВ:

  • 1 руб. – для абанентаў Velcom;
  • 1,04 руб. – для абанентаў МТС;
  • 1,25 руб. – для абанентаў life:)

Болей пра Social Weekend ды іншыя праекты, якія ў ім удзельнічаюць сёлета, глядзіце тут.

Глядзіце па тэме:

► Горецкий проект участвует в конкурсе Social Weekend. Вот какая идея будет бороться за победу

В Горках хотят заняться лечебной верховой ездой. Идею можно поддержать смской!

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook