чцв, 21.03.2019
USD2.11|EUR2.39|RUB3.28
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Мсьціславе ўчастковага звольнілі за гвалт. Пацярпелы вінаваціць 8 міліцыянтаў

21.02.2019 – 17:45 | 1854

 

Мсьціслаўскі раённы аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу па факце ўжываньня гвалту супрацоўнікам міліцыі супраць двух грамадзян. Свабода пагаварыла з пацярпелым.

Першым інфармацыю апублікаваў ў Telegram блогер Nexta.

Прадстаўніца ўправы сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці Анастасія Лаўрыновіч пацьвердзіла, што супраць былога ўчастковага інспэктара 1986 году нараджэньня была заведзена справа за перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, учыненае з карысьлівай або іншай зацікаўленасьці (3-я частка 426 артыкула КК).

Як стала вядома Свабодзе, ад гвалту ўчастковага інспэктара пацярпелі двое жыхароў вёскі Каробчына, якіх затрымалі за адміністрацыйныя правапарушэньні. Адбылося гэта 16 лістапада 2018 году ў памяшканьні Мсьціслаўскага райаддзелу міліцыі.

6 лютага 2019 году міліцыянта, які меў званьне малодшы лейтэнант, звольнілі, кантракт зь ім скасаваны датэрмінова, на яго завялі крымінальную справу.

Адзін з пацярпелых паведаміў Свабодзе, што будзе дамагацца пакараньня вінаватых у парушэньні ягоных правоў. Ён ведае, што супраць былога міліцыянта распачатая крымінальная справа і абставіны здарэньня яшчэ расьсьледуюцца. Мужчына настойвае, што супрацьпраўныя дзеяньні чыніў ня толькі звольнены ўчастковы інспэктар, але яшчэ і 7 ягоных калегаў.

"Таму я не зьбіраюся ўсю віну ўскладаць на аднаго, – кажа пацярпелы. – Там было 8 супрацоўнікаў у форме. Сямёра дагэтуль працуюць. Тое, што знойдзены "ахвярны казёл" – гэта мне не цікава. Проста так справу я не зьбіраюся кідаць".

Пацярпелы адмовіўся гаварыць пра абставіны інцыдэнту ў міліцэйскім пастарунку.

Другі пацярпелы пазьней таксама абяцаў выказаць Свабодзе сваю пазыцыю.

Міліцыянту, якога вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў, пагражае да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.

Свабода зьвярнулася ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці з просьбай пракамэнтаваць справу звольненага ўчастковага. Там абяцалі даць камэнтар пазьней.

svaboda.org

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook