аўт, 20.08.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.08
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Беларусі вырас кошт аўтамабільнага паліва. Вось якія цяпер лічбы на запраўках

21.02.2019 – 11:33 | 465

На 1 капейку з 21 лютага павялічыліся цэны на нафтапрадукты ў Беларусі. Падаражанне адбылося сёлета ўпершыню, летась кошты мяняліся ў большы бок 27 разоў.

Зараз на запраўках такая карціна:

  • Бензін АІ-92-К5-Еўра – 1,44 руб.
  • АІ-95-К5-Еўра – 1,55 руб.
  • АІ-98-К5-Еўра – 1,76 руб.
  • ДП – 1,55 руб.

У "Белнафтахіме" патлумачылі такое рашэнне падаражаннем нафты. За першыя два тыдні лютага сярэдні яе кошт вырас да 62,6 даляра ЗША, а па звестках на 20 лютага – блізка да 66 даляраў ЗША за барэль. Цана выйшла за межы калідора, у рамках якога захоўвалася магчымасць падтрымліваць бягучы ўзровень рознічных цэн на аўтамабільнае паліва.

Падзяліцца