сер, 17.07.2019
USD2.03|EUR2.29|RUB3.23
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

"Белпошта" сёння задарма даставіць вашу паштоўку на беларускай мове

21.02.2019 – 08:20 | 149

У Дзень матчынай мовы "Белпошта" праводзіць адмысловае промамерапрыемства. Вы купляеце паштоўку, пішаце на ёй цёплыя словы на беларускай мове ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі кампаніі бясплатна дастаўляюць пасланне ў любую кропку Беларусі!

Праўда, акцыя праводзіцца не па ўсёй краіне і не цэлы дзень. Так, у спісе, апублікаваным на афіцыйным сайце кампаніі, у Магілёўскай вобласці значацца толькі два месцы: АПС Магілёў-30, вул.Першамайская, 28, г.Магілёў, а таксама АПС Бабруйск-27, вул.Мінская, 21, г.Бабруйск. А час правядзення – з 11:00 да 12:00.

Калі вы знаходзіцеся ў іншым месцы Беларусі, то глядзіце спіс аддзяленняў, якія ўдзельнічаюць у промамерапрыемстве. Раптам нейкае з іх знаходзіцца недалёка ад вас.

Акрамя дасылкі паштовак супрацоўнікі пошты нагадаюць аб правільным адрасаванні, раскажуць пра папулярны рух Postcrossing, пра магчымасць атрымаць інфармацыю аб паслугах і навінках "Белпошта" па Viber і e-mail, а таксама запросяць прыняць удзел у дабрачыннай падпісцы "Падары дзіцяці радасць".

Падзяліцца