чцв, 22.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Магілёве забаронена пікетаваць супраць новых падаткаў

21.01.2014 – 15:44 | 282

Прычына адмовы ў правядзенні пікета супраць увядзення новых падаткаў палягае ў тым, што камунальнікі адмовіліся прыбіраць тэрыторыю.

У афіцыйным адказе, які атрымаў адзін з заяўнікаў пікета, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў ад МГКУ дарожна-маставога прадпрыемства, гаворыцца, што на прадпрыемстве недахоп прыбіральшчыкаў тэрыторыі, а дзень меркаванага мерапрыемства прыпадае на выходны.

У сувязі з гэтым Магілёўскі гарвыканкам прыняў рашэнне адмовіць магілёўскім дэмакратам у пікеце.

Сітуацыю каментуе старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў:

“Спачатку камунальнікі з намі заключылі дамову на прыбіранне тэрыторыі, аднак потым яны разарвалі гэтую дамову ў аднабаковым парадку. Лічу, што ва ўсім гэтым ёсць палітычны падтэкст, і мясцовыя ўлады не хочуць даваць дазвол на правядзенне масавых мерапрыемстваў нават на ўскрайку горада, у адзіным дазволеным месцы ў горадзе. Відавочна, што тэма ўвядзення новых падаткаў закранае большасць беларусаў і актуальна для іх, таму грамадзяне маглі прыйсці падтрымаць пікет нават на ўскраек горада”.

Нагадаем, што ініцыятарамі пікета супраць увядзення новы падаткаў выступілі старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў  і намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юрый Новікаў. Мерапрыемства яны планавалі правесці 25 студзеня на пляцоўцы стадыёна “Хімік” на ўскрайку горада.

Трэба адзначыць, што з 1 студзеня 2014 года дзейнічае новы падатак на ўласнікаў аўтамабіляў. Кіраўніцтва краіны неаднаразова выказвалася за тое, каб быў уведзены падатак і на тунеядцаў.

spring96.org