пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Юркоў ізноў нырнуў на Вадохрышча

19.01.2014 – 15:44 | 960 | 24

Мясцовы грамадскі лідар Андрэй Юркоў традыцыйна купаецца ў сцюдзёнай палонцы ў гэты дзень ужо гадоў 20.

"Віншую ўсіх са святам Вадохрышча! Сёння Бог даў цудоўны зімовы дзень. Сонейка, -20, без ветру. З вялікім задавальненнем занырнуў, а потым пагрэўся на сонейку. Зараз бягу грэцца далей на лыжах. Яшчэ раз усіх са святам, здароўя і поспехаў!"

- напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку мясцовы грамадскі лідар Андрэй Юркоў.

jurkou2.jpg

jurkou1.jpg

Праваслаўныя хрысціяне сёння святкуюць Вадохрышча. Гэтым святам царква адзначае хрышчэнне 30-гадовага Хрыста ў рацэ Іардан, якое ён прыняў ад Іаана Прадцечы.

Напярэдадні свята вернікі посцяць, а святары — асвячаюць ваду ў праваслаўных храмах і вадаёмах. Асвячэнне вады працягваецца і ў дзень Хрышчэння. У храмах праводзяцца святочныя службы, пасля якіх вернікі набіраюць асвячоную ваду — яна захоўваецца на працягу ўсяго года.

Асвячоную ваду можна набраць у любым праваслаўным храме Беларусі. Тыя, хто па нейкіх прычынах не зробяць гэта на Хрышчэнне, могуць атрымаць асвячоную ваду ў любы іншы дзень. У ходзе свята Хрышчэння рэкамендуецца таксама паспавядацца і прычасціцца.