пят, 22.03.2019
USD2.11|EUR2.39|RUB3.28
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Навошта Андрэй Юркоў тры гады патрабуе замяніць чырвоную зорку на ялінцы ў Дрыбіне

27.12.2018 – 21:39 | 877

 

Жыхар райцэнтру Дрыбін на Магілёўшчыне Андрэй Юркоў патрабуе ад чыноўнікаў, каб з галоўнай ялінкі раёну прыбралі чырвоную зорку. Сваю пазыцыю ён аргумэнтуе тым, што "чырвоная зорка – гэта сымбаль барацьбы з хрысьціянствам, а паколькі Раство – хрысьціянскае сьвята, то чырвонай зоркі на ялінцы ня мусіць быць".

"Я ж не палезу на ялінку скідаць чырвоную зорку"

Свае допісы раённым і абласным ідэолягам Юркоў дасылае напярэдадні навагодніх сьвятаў апошнія тры гады. Паводле яго, з Дрыбінскага райвыканкаму адпісваюць, што "чырвоная зорка не забароненая законам", а з Магілёўскага аблвыканкаму прапануюць "набыць на ялінку альтэрнатыўны сымбаль".

З прапановай ідэолягаў аблвыканкаму жыхар райцэнтру пагадзіўся і гатовы зьбіраць грошы. Пры гэтым, аднак, ня ўпэўнены, што набытак у яго райвыканкам возьме.

"Праблемаў у зьбіраньні грошай ня бачу, – тлумачыць Юркоў. – Усё залежыць ад таго, які загад будзе вышэйшага начальства райвыканкаму. Я ж сам не палезу на ялінку скідаць гэту зорку. Такія пытаньні маюць вырашацца цывілізавана і афіцыйна".

Зорку мяняць ня будуць, пакуль не пабілася

Адказу з райвыканкаму ён пакуль не атрымаў. У гутарцы з журналістам начальнік аддзелу ідэалягічнай працы райвыканкаму Ларыса Крывіцкая сказала, што райвыканкам ня супраць атрымаць ад Юркова альтэрнатыўны сымбаль на ялінку. Яна прапаноўвала яму абгаварыць нюансы, але мужчына зноў напісаў зварот.

У прыватнай гутарцы зь іншай чыноўніцай райвыканкаму, якая пажадала не называць сябе, журналіст даведаўся, што ялінка на пляц перад райвыканкамам набывалася "ў камплекце з чырвонай зоркай".

"Пакуль чырвоная зорка не прыйшла ў непрыдатнасьць, ці яе не разьбілі, замяніць яе ніяк нельга, бо грошы на яе ўзятыя не з уласнай кішэні", – сказала яна.

svaboda.org

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook