суб, 21.09.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Напісаў пра неаліт Прыпяцкага Палесся. Пяць фактаў пра нашага земляка-археолага, якому на гэтым тыдні споўнілася б 90 гадоў

20.12.2018 – 18:30 | 196

Уладзімір Фёдаравіч Ісаенка нарадзіўся 15 снежня 1928 г. у Горках. Яго бацька і маці вучыліся тады ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Сын рэпрэсаванага

У 1932 г. сям'я пераехала ў Мінск. Бацька пачаў працаваць у Наркамземе, пазней трапіў пад рэпрэсіі, але ацалеў. Пасля вайны Уладзімір змог закончыць школу ў Гомелі, а ў 1951 г. скончыць фізіка-матэматычны факультэт Гомельскага педінстытута.

Археалогіяй зацікавіўся дзякуючы Юравічам

Працаваў настаўнікам матэматыкі ў Шыіцкай, а потым у Юравіцкай школах Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Менавіта там, у Юравічах, у маладога настаўніка, а пазней дырэктара школы, абудзілася цікавасць да гісторыі і археалогіі. І гэта не выпадкова, бо Юравічы набылі шырокую вядомасць у Беларусі дзякуючы адкрыццю там палеалітычнай стаянкі.

Цікавасць да гісторыі перарасла ў жаданне заняцца археалогіяй. І ў 1961 г. наш зямляк паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, пачаў працу над кандыдацкай дысертацыяй "Неаліт Прыпяцкага Палесся", якую абараніў у 1973 г.

Акрамя гэтай тэмы, Ісаенка актыўна працаваў над праблемамі мезалітычнага перыяду.

Пісаў для энцыклапедый

Шмат сіл аддаў на выданне кніг "Археалагічныя карты" па каменным і бронзавым вяках Беларусі. У 1976 г. была надрукавана яго манаграфія "Неаліт Прыпяцкага Палесся".

Уладзімір Фёдаравіч аўтар раздзелаў па эпохах каменя і бронзы ў "Очерках по археологии Беларуси", у "Гісторыі Беларускай ССР", у шэрагу энцыклапедычных выданняў. Вядома, што ім напісана больш за 400 артыкулаў для энцыклапедый.

Яго артыкулы – у кнігах "Памяць"

А калі пачалі выходзіць гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі "Памяць", наш зямляк стварыў некалькі дзясяткаў артыкулаў па археалогіі для іх.

Паспяхова працаваў і на пасадзе археолага-кансультанта ў спецыялізаваным ваенным пошукавым батальёне, які раскопваў вайсковыя пахаванні. Падрыхтаваў дапаможнік па методыцы правядзення палявых прац.

Не забываўся на родныя Горкі

Уладзімір Ісаенка некалькі разоў наведваўся ў Горкі і заўсёды бываў у Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі, якому ён падараваў свае працы.

Памёр 30 чэрвеня 2010 г. у Мінску.

Уладзімір Ліўшыц, фота: газета "Наша ніва"

Падзяліцца