сер, 22.05.2019
USD2.08|EUR2.31|RUB3.22
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Віншаванні біскупа Аляксандра Яшэўскага на Божае Нараджэнне

13.12.2018 – 14:19 | 241

 

"І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля". Мц 2,6

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Надыходзячыя святы Божага Нараджэння прыносяць разам з сабой мноства думак для разважання: мы падсумоўваем наша мінулае жыццё і будуем планы на Новы 2019 год. Малюся і веру, што нованароджанае Дзіцятка Езус благаславіць у новым годзе ўсе Вашы добрыя ініцыятывы і пачынанні. Няхай пачуццё рэалізаванасці – асабістай і той, якая сыходзiць з Вашага служэння, – суправаджае Вас у кожную хвіліну жыцця. І ў той жа час жадаю, каб гэтыя святочныя дні былі напоўнены атмасферай радасці і свабоды ад штодзённага віру клопатаў, каб нішто не азмрочвала і не перашкаджала глыбокаму перажыванню гэтай урачыстасці.

З нагоды надыходзячых святаў скіроўваю самыя шчырыя пажаданні супакою, Божай радасці і любові. Жадаю таксама быць здольнымі ўсцяж заўважаць у сваім жыцці прысутнасць Бога і, выходзячы Яму насустрач, усведамляць сваё трывалае шчасце.

✠  Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Дапомажны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі. Біскупскі Вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці. Магілёў, Божае Нараджэнне 2018 года

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook