нядз, 16.06.2019
USD2.07|EUR2.33|RUB3.21
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Адрамантавалі ды не зусім?

14.01.2014 – 09:52 | 676 | 5

Доўгую лесвіцу каля Горацкай раённай паліклінікі паправілі, ды не даканца.

Гэтак лесвіца каля паліклінікі ў Горках выглядала яшчэ ў снежні. Фота Уладзіміра Шчура.

У артыкуле "Хто дабярэцца да яе вяршыні?" мясцовы жырах Уладзімір Шчур расказаў пра тое, у якім стане знаходзяцца прыступкі, па якіх многія жыхары Горак штодня падымаюцца ад завулка Мсціслаўскага, побач з батанічным садам, на горку, дзе месціцца раённая паліклініка.

Лесвіца пасля рамонту. Адчуйце розніцу.

І вось нашы чытачы паведамляюць: лесвіцу адрамантавалі. Дзякуй мясцовым уладам, што адгукнуліся. Дзякуй будаўнікам-рамонтнікам. Дзякуй і тым, хто пра праблему не пабаяўся паведаміць (а такое ж не рэдка...)

Цяпер тут дакладна не завалішся.

Аднак, ізноў жа чытачы паведамляюць, рамонт прайшоў не на 100%.

На жаль, без "недаробак" пакуль у нас немагчыма...

Схадзілі на месца, сфатаграфавалі: і праўда, лесвіца значна палепшала, але некаторыя "небяспечныя ўчасткі" на ёй усё ж засталіся.

На жаль, без "недаробак" пакуль у нас немагчыма...

Магчыма, рамонт проста не завершаны і яшчэ працягнецца?

Антон Валадзько

Падзяліцца

Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook