сер, 12.12.2018
USD2.13|EUR2.42|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

У Горках прэзентавалі ўнікальную кнігу – грошы на яе выданне сабралі праз інтэрнэт

03.12.2018 – 20:14 | 487

1 снежня ў Дзіцячай школе мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства прайшла прэзентацыя кнігі горацкай паэткі Ніны Кавалевай "Як купалі ў купелі". Каб выдаць гэты зборнік, грошы збіралі праз краўдфандынг у інтэрнэце.

kavalova_1.jpg

І малой радзіме, і ўсёй Беларусі

Пачалася імпрэза з радкоў, якія аўтарка прысвяціла сваёй малой радзіме – вёсцы Еськаўка, якая знаходзіцца ў Дрыбінскім раёне. Праз вядучую Ніна Дзмітрыеўна распавяла пра дзяцінства – працу ў полі. Яшчэ тады паэтка запісвала за старэйшымі абрады, народныя песні, прыпеўкі. Не ведала, чаму гэта ёй патрэбна, але збірала, каб у далёкай будучыні выдаць іх у сваёй кніжцы. І цяпер гэты народны фальклор – наш гонар і гісторыя.

Першай выступіла Таццяна Турманава з песняй "У Горацкім краі радзіма мая". Верш з такой назвай Ніна Кавалёва прысвяціла і малой радзіме, і ўсёй Беларусі.

Зборнік "Як купалі ў купелі" – 24 выданне аўтаркі. І першы ў цвёрдым пераплёце. Галоўная тэма кнігі – малая радзіма.

Старшыня горацкага райвыканкама Сяргей Лявонавіч Кулагін назваў Ніну Кавалёву мужным і ўнікальным чалавекам, падкрэсліў важнасць малой радзімы для кожнага чалавека. Адзначыў, што Горацкі раён багаты на таленавітых аўтараў.

Павіншаваць Ніну Дзмітрыеўну прыехаў аўтар са Шклова Уладзімір Харланцьеў. І сказаў, што новая кніга аўтаркі – падарунак усім нам.

Протаіерэй Сергій з акадэмічнага храма адзначыў, што напісанне твораў у вершаванай форме – духоўная справа. І немагчыма ўсвядоміць сабе, што аўтарка такіх вершаў не можа бачыць свет.

Госці імпрэзы паслухалі верш пра крынічку, якая знаходзіцца ў вёсцы Студзянец.

Кіраўнік літаратурнага аб’яднання "Парнас" Андрэй Пугач выканаў песню "Аддайце бліжняму даўгі". Словы гэтага твора – верш Ніны Кавалёвай.

Пра што новы зборнік Кавалёвай?

Першы раздзел зборніка "Як купалі ў купелі" – "Белай Русі крывіначка". У ім змешчаны творы, прысвечаныя зямлі, на якой нарадзілася аўтарка і на якой зараз жыве.

Вершы з яго прачыталі студэнты БДСГА. Пра станцыю Цёмны Лес і гісторыі, якія там здараюцца, калі нехта прыязджае і з'язджае. Пра тое, што шчасце і няшчасце ўсюды ходзяць разам, пра дзьмухаўцы і пра маладосць і вясну.

Другі раздзел – "Калядная зорка". Ён прысвечаны народным абрадам. Пра гэтую частку кнігі распавёў народны фальклорны ансамбль "Таямніцы". Яны выканалі вясельныя прыпеўкі для сучасных хлопцаў і дзевак.

Трэці раздзел – "Ой ты, барыня-парыпеўка". Гэтую частку прэзентавалі сучаснымі прыпеўкамі і народнымі танцамі.

Чацверты раздзел – "Што ўзрасло на вашым полі…"

Сцэнку "Наследники" і вершы паказаў дзіцячы тэатральны калектыў з дзіцячай школы мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства. Галоўная тэма – гэта захаванне спадчыны продкаў.

З вянкамі станчыў харэаграфічны калектыў з першай школы "Серпанцін".

Дзякуй за краўдфандынг!

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Гіруцкая, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Вольга Панасюк і дэлегацыя з Дрыбінскага раёна павіншавалі Ніну Дзмітрыеўну з выхадам новай кнігі і перадалі падзячныя лісты, кветкі і падарунак паэтцы.

Вольга Кажэўнікава выканала песню "Цемналескі вальс", словы і музыку для якой стварыла Ніна Кавалёва.

Кіраўнік аб’яднання "Роднае слова" Людміла Дзеружкова падзякавала некамерцыйнай платформе "Імёны" і "Беларускаму саюзу жанчын", дзякуючы якім праз інтэрнэт былі сабраны грошы на гэта выданне на выданне кнігі. А горацкая паэтка Наталля Ніканчук прысвяціла Ніне Кавалёвай невялікі верш.

Напрыканцы імпрэзы на сцэне выступілі хор ветэранаў "Спадчына" і вакальная група "Отрада" з песнямі, словы да якіх напісала Ніна Кавалёва. Апошняй прагучаў твор "Горад над Проняй".

Валерыя Прыгарына, фота: Аляксандр Храмко

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.