сер, 12.12.2018
USD2.13|EUR2.42|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

У Беларусі з'явіўся новы мабільны дадатак. Ён дапамагае зразумець, якая птушка сустрэлася вам у прыродзе

27.11.2018 – 23:23 | 225

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" выпусціла першы мабільны вызначальнік птушак Беларусі. Аплікацыю Ptushki можна спампаваць з Play Market.

Калі пабачаная птушка добра вам запомнілася або ў вас атрымалася яе сфатаграфаваць – адкрывайце мабільны вызначальнік і абірайце з прапанаваных відавочныя параметры: месца і сезон назірання, адносныя памеры птушкі, колеры апярэння і ног, форму, памеры і колер дзюбы. Праграма адфільтруе віды па гэтых характарыстыках, і з некалькіх здымкаў вы зможаце выбраць пабачаную птушку.

У спісе птушак 325 відаў, якіх можна сустрэць у нашай краіне. Спіс можна сартаваць па алфавіце (беларускім, рускім або лацінскім), а таксама па групах (атрадах): вераб'іныя асобна, гусі і качкі асобна і г.д.

Для кожнага віду даецца апісанне, розныя фота, запіс голасу, адзначаюцца асаблівасці: напрыклад, як адрозніць самца, самку і маладую птушку.

Гэты мабільны дадатак унікальны для Беларусі. Ён створаны на базе электроннага вызначальніка florafauna.by, распрацаванага Вольгай Янчурэвіч і Віталём Сахвонам. Фота птушак для яго зрабілі Дзмітры Якубовіч, Аляксандр Вінчэўскі, Дзмітры Вінчэўскі, Аляксей Падалякін і Валер Юрко. Гэта адзін з першых рэлізаў мабільнага дадатку, таму цяпер асабліва важныя каментары і парады карыстальнікаў. 

Стварыць мабільны вызначальнік дапамагла кампанія EPAM. Адметна, што каардынаваў распрацоўку вызначальніка выпускнік Акадэміі бёрдвочынгу пры АПБ.

АПБ

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.