суб, 7.12.2019
USD2.12|EUR2.35|RUB3.32
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Магілёве хочуць правесці мітынг супраць новых падаткаў

12.01.2014 – 13:30 | 374 | 10

Дэмакратычныя актывісты Магілёва ўпэўнены: трэба не абкладаць народ падаткамі, а адпраўляць у дастаўку чыноўнікаў за правалы ў эканоміцы.

Як паведамляе spring96.org, заяўку на правядзенне мітынгу падалі старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў і намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза беларускага Юры Новікаў.

“Мы бачым абсурднасць сітуацыі, калі краіна банкрут, але каб неяк выправіць сітуацыю ўлады вырашылі “падаіць” грамадзян праз увядзенне новага падатку на аўтаўладальнікаў. Тут не падатак трэба ўводзіць – тут у адстаўку за правалы ў эканоміцы ўрад неабходна адпраўляць”, – цытуе словы Змітра Салаўёва сайт spring96.org.

Мітынг, калі мясцовыя ўлады дадуць на яго дазвол, можа адбыцца праз тыдзень – у суботу 25 студзеня. Праўда, і тут не ўсё будзе проста. Чыноўнікі ўстанавілі, што выказвацца ў такой форме людзі могуць толькі на ўскрайку горада – на пляцоўцы каля стадыёна "Хімік".