нядз, 16.06.2019
USD2.07|EUR2.33|RUB3.21
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

БДСГА не ўвайшла нават у 20 рэйтынга беларускіх ВНУ

09.01.2014 – 16:02 | 1249 | 33

Мінадукацыі падрыхтавала рэйтынг беларускіх універсітэтаў. Горацкае ВНУ апынулася на 22 месцы з 48.

БДСГА саступіла нават Палескаму дзяржуніверсітэту. Фота Аляксандра Храмко.

Пры ацэнцы ВНУ ўлічваліся:

  • сума балаў, набраных студэнтамі па ўсіх спецыяльнасцях, з улікам выканання кантрольных лічбаў прыёму;
  • колькасць абітурыентаў, прынятых на бюджэтнае і платнае аддзяленне па пэўнай спецыяльнасці;
  • прахадны бал па пэўнай спецыяльнасці для абітурыентаў, прынятых за кошт бюджэту і на ўмовах аплаты.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Агулам у спіс увайшлі 48 універсітэтаў. БДСГА апынулася паміж Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, які некалі паўстаў на базе філіялу нашай акадэміі, а таксама магілёўскім Беларуска-расійскі ўніверсітэтам.

Рэйтынг

1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
2. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
3. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
4. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
5. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
6. Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
7. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
8. Віцебскі дзяржаўны ордэна дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт
9. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
10. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
11. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава
12. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна
13. Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
14. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
15. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
16. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
17. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
18. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка
19. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
20. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова
21. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт
22. Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія
23. Беларуска-расійскі ўніверсітэт
24. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
25. Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт
26. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
27. Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
28. Віцебская ордэна "Знак пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
29. Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога
30. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
31. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна
32. Міжнародны ўніверсітэт "МІПСА"
33. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання 
34. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
35. Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт А.Сахарава
36. Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
37. Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
38. Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі
39. БІП — Інстытут правазнаўства
40. Мінскі інстытут кіравання
41. Мінскі дзяржаўны авіяцыйны каледж
42. Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
43. Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
44. Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж
45. Інстытут сучасных ведаў
46. Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі
47. Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва 
48. Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут

Андрей Бароўка

Падзяліцца

Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook