пан, 17.06.2019
USD2.07|EUR2.33|RUB3.21
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Horki.Info прызнаны найлепшым сайтам рэгіянальнай газеты ў Беларусі за 2018 год

10.11.2018 – 16:07 | 536 | 5

"Найлепшы інтэрнэт-сайт рэгіянальнай газеты" – такое званне сайту horki.info прысудзіла журы агульнанацыянальнага конкурсу, які штогод ладзіць Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі.

Традыцыйныя вынікі году былі падведзены ў пятніцу 9 лістапада ў Мінску. Яшчэ два аўтары газеты "УзГорак" і сайта horki.info атрымалі ганаровыя дыпломы. Фіналісткай у намінацыі "Гісторыя" стала Валерыя Прыгарына за артыкул "Кому и зачем нужно сохранять старые могилы в Горках?" Фіналістам у намінацыі "Краязнаўства" – Уладзімір Ліўшыц за артыкул "Холокост в деревне Горы".

Конкурс Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі праводзіцца сярод рэдакцыяў-сябраў гэтай арганізацыі. Сёлета свае працы на разгляд журы даслалі 82 журналісты з 12 выданняў.

Вось спіс усіх пераможцаў:

  • Найлепшы матэрыял на беларускай мове. "Беларус – мая вайсковая мянушка". Сяргей Блінкоўскі, "Ганцавіцкі час".
  • Адукацыя і культура. "Культура – гэта апошняе, пра што тут думаюць". Зоя Хруцкая, "Рэгіянальная газета", Маладзечна.
  • Найлепшае відэа ў медыя. Анатоль Ціхан, "Ганцавіцкі час".
  • Найлепшае фота ў медыя. Алег Рубчэня, "Інфа-кур'ер", Слуцк.
  • Найлепшы гістарычны матэрыял. Сяргей Багдашыч, "Інфа-кур'ер", Слуцк.
  • Найлепшы аналітычны і эканамічны матэрыял. Ірына Хамрэнка-Ушакова, "Вячэрні Бабруйск".
  • Найлепшы сайт рэгіянальнай газеты. Horki.Info, Горкі.
  • Найлепшае журналісцкае расследаванне. Людміла Селех і Ала Вёрстава, "Брестская газета".
  • Найлепшая сацыяльная акцыя года. "Брестская газета".
  • Найлепшая рэгіянальная газета года. "Брестская газета".

Андрэй Бароўка

Падзяліцца

Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook