нядз, 18.11.2018
USD2.11|EUR2.40|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

Беларусь далучылася да штогадовай сусветнай акцыі "Станем за журналістыку!"

05.11.2018 – 18:35 | 194 | 4

"Станем за журналістыку" – гэта кампанія, якую ладзіць Міжнародная федэрацыя журналістаў ад 2007 года. Штораз 5 лістапада неабыякавыя людзі па ўсім свеце спрабуюць звярнуць увагу грамадства на галоўныя пагрозы, з якімі сутыкаюцца супрацоўнікі медыя і фрылансеры.

Як адзначае ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", у нашай краіне такой пагрозай сёлета сталі крымінальныя справы, заведзеныя супраць вядомых незалежных журналістаў і рэдактараў.

7-9 жніўня ў офісах TUT.BY, БелаПАН, іншых медыя, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.

Былі затрыманыя галоўны рэдактарка TUT.BY Марына Золатава, рэдактаркі партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародная аглядальніца БелаПАН Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты "Белорусы и рынок" Аляксей Жукаў.

Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

Следчы камітэт падазрае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: "справай БелТА" улады спрабуюць запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя.

Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны. Таму сёння мы выказваем салідарнасць з імі і патрабуем неадкладна спыніць пераслед!

Далучайцеся і вы да кампаніі: падзяліцеся гэтай інфармацыяй і выкажыце салідарнасць на сваім рэсурсе ці ў сваёй сацыяльнай сетцы!

#СтанемЗаЖурналістаў

#CтанемЗаЖурналістак

#StandUpForJournalism

Глядзіце па тэме:

► В Беларуси – обыски в крупных СМИ, задержаны журналисты. Главное

► Задержанных сотрудников СМИ решили освободить, но "дело БелТА" продолжается

► Следователь перепрыгнул через забор, участковый пришел за помощью. Как задерживали журналистов по "делу БелТА"

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
аватар карыстальніка Андрэй Юркоў
+1
-12
-1
Андрэй Юркоў 05.11.2018 - 23:45

Якасная, прафесыйная журналістыка патрэбна, як паветра, любой здаровай дзяржаве. Бо адчыняе народу вочы на хібы моцных гэтага сьвету і прымушае улады да ўласнага аскетызму і жыцця на карысць простага грамадзяніна. Вось чаму нашы пячорныя "правадыры" любога ўзроўню люта ненавідзяць вольнае слова. Здымаю капялюш перад людзямі, якія рызыкуючы нясуць праўду нашаму шматпакутнаму народу.

+1
-16
-1
m 06.11.2018 - 08:31

у вас есть хоть по одному вопросу собственное мнение а не набор западных стереотипов?)

аватар карыстальніка неместный
+1
-12
-1
неместный 06.11.2018 - 11:26

У тебя у самого в голове один сплошной Карл Маркс.

аватар карыстальніка -X X X-
+1
-7
-1
-X X X- 06.11.2018 - 14:34

Может быть оппонент не прав, с вашей точки зрения, но вот хамить не стоит...