пят, 22.11.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Горках прэзентавалі "Грамадскі магістрат"

04.01.2014 – 19:20 | 878

У Горках прайшла прэзентацыя магілёўскай пляцоўкі, з дапамогай якой гараджанне могуць прымаць удзел у вырашэнні лакальных праблемаў.

Зміцер Салаўёў і Віталь Макаранка з абласнога цэнтру распавялі, што “Грамадскі Магістрат” – гэта ініцыятыва грамадзянаў, неабыякавых да лёсу Магілёва.

Мэты існавання Магістрата:

  • актывізацыя грамадзкасці праз падтрымку мясцовых ініцыятываў;
  • павышэнне ролі грамадзян і супольнасцяў у працэсе прыняцця рашэнняў уладамі.

Так, удзельнікі “Грамадскага Магістрата” ў Магілёве змаглі вынесці на шырокае абмеркаванне важныя для горада тэмы: рамонт хрушчовак, беларускамоўнае навучанне, вяртанне вуліцам гістарычных назваў, абарона помнікаў архітэктуры, закрыццё рынкаў.

mag02.jpg

Дзякуючы актыўнаму ўдзелу жыхароў, пры вырашэнні гэтых праблемаў былі ўлічаны меркаванні і інтарэсы лакальнай супольнасці.

Зараз жа "магістратаўцы" хочуць пашырыць свой досвед на іншыя гарады Магілёўшчыны, у якіх некалі было Магдэбургскае права – сярэднявечная традыцыя самакіравання, карані якой могуць дапамагчы ўзмацніць і сённяшняе самакіраванне. Салаўёў і Макаранка ўжо наведалі Клімавічы, Шклоў і Крычаў.

mag03.jpg

Дарэчы, малым Магдэбургскім правам валодалі і нашы Горкі. Па інфармацыі даследчыкаў мясцовай даўніны, 10  кастрычніка 1670 года такім правам горад надзяліў князь Аляксандр Палубенскі. Мсціслаў меў правы на самакіраванне і ўласны герб раней – з 1634 года.

mag04.jpg

Апроч прэзентацыі сваёй дзейнасці прысутныя пазнаёміліся з працай рэдакцыі сайта horki.info і газеты "УзГорак". Даведаліся, як плануецца размяшчэнне навінаў, як журналісты шукаюць тэмы, цікавыя чытачам, як наладзіць кантакты з аўдыторыяй і мясцовымі карыстальнікамі Інтэрнэта.

Антон Валадзько

Падзяліцца