нядз, 16.06.2019
USD2.07|EUR2.33|RUB3.21
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Горкі перамаглі ў чарговай гульні Чэмпіянату Беларусі па футболе. І гэта ўжо чацвёрты матч запар!

13.10.2018 – 20:35 | 698 | 3

ФК "Горкі" вяртаецца з Узды (Мінская вобласць) з перамогай. Сёння 13 кастрычніка нашы футбалісты выйгралі матч супраць мясцовай каманды з лікам 1:2.

Аўтарамі галоў у гульні 26 туру Чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі сталі Антоніа Сіака і Станіслаў Булах. Супернік быў не слабы. У турнірнай табліцы клуб з Узды займаў восьмы радок, а наша каманда была другой з канца. Пасля матчу сітуацыя крыху змянілася: ФК "Горкі" перамясціўся на адну прыступку вышэй і зараз займае 13 месца турнірнай табліцы.

Наступны матч нашы футбалісты згуляюць дома. Сустрэча з лідарам чэмпіянату, брэсцкім "Рухам", адбудзецца на гарадскім стадыёне ў гэту суботу 20 кастрычніка.

Ад мая Горкі цярпелі паразы або гулялі ўнічыю. Гэты ланцужок нашым спартоўцам удалося перарваць 22 верасня ў матчы супраць Маладзечна. Тая сустрэча завяршылася з лікам 6:0 на нашу карысць.

Наступная гульня з Гомелем 29 верасня таксама скончыўся горацкай перамогай – 0:1.

Трэці матч запар ФК "Горкі" выйграў у каманды са Стоўбцаў – 3:2.

Усяго на рахунку нашых футбалістаў з пачатку чэмпіянату пяць перамог у 24 гульнях.

Глядзіце па тэме:

► Трэці матч запар выйгралі Горкі ў Чэмпіянаце Беларусі па футболе. Вось як гэта было

► Мы чакалі гэтага пяць месяцаў! Горкі выйгралі матч чэмпіянату Беларусі па футболе – палюбуйцеся

Падзяліцца

Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook