сер, 24.10.2018
USD2.10|EUR2.42|RUB3.21
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

"Шараговае самагубства". Першы дакумэнтальны фільм пра справу Коржыча

10.10.2018 – 22:20 | 911

З моманту трагічнай гібелі салдата Аляксандра Коржыча ў барысаўскіх Печах прайшло больш за год. Фільм "Шараговае самагубства", падрыхтаваны журналістамі Радыё Свабода для тэлеканалу "Настоящее время", прысьвечаны абставінам сьмерці жаўнера.

Труп салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча выпадкова знайшлі павешаным у падвале будынку мэдыцынскай роты барысаўскіх Печаў 3 кастрычніка 2017 году. Са зьвязанымі шнурком ад берцаў нагамі і накінутай на галаву разарванай майкай. Афіцыйную вэрсію агучылі амаль адразу – самагубства. Маці салдата Сьвятлана Коржыч у гэта ня верыць. Дзякуючы яе актыўным дзеяньням пра справу даведаліся незалежныя журналісты, гісторыя атрымала вялікі розгалас.

Яго вынікам сталі дзясяткі арыштаваных вайскоўцаў і крымінальныя справы за дзедаўшчыну па ўсёй краіне. Аднак нават праз год пасьля трагічных падзеяў сапраўдныя прычыны сьмерці Аляксандра Коржыча застаюцца нявысьветленымі. Суд па яго справе быў двойчы прыпынены, а на лаве падсудных - толькі трое сяржантаў, якіх абвінавачваюць у давядзеньні да самагубства.

svaboda.org

Глядзіце па тэме:

Погибший солдат – сестре: "Кто не подчиняется, того вешают"

► Весь суд по "делу Коржича" в одном тексте: вопросы без ответов

► Как издевались над солдатами в части, где погиб Александр Коржич

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.