суб, 20.07.2019
USD2.03|EUR2.28|RUB3.23
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Горацкім раёне знойдзена старажытнае пахаванне з беларускамоўным надпісам

02.01.2014 – 12:27 | 763 | 2

Камень-прыклад з беларускім надпісам, зробленым лацінскімі літарамі, знайшлі археолагі пад Горкамі.

На знойдзеным камні добра бачны надпіс: Памажы, Госпадзе, Васілю року 1750. Фота: ТКР "Магілёў".

Навукоўцы наткнуліся на курганны могільнік, над якім узвышаўся камень з выбітым на ім надпісам: "Памажы, Госпадзе, Васілю року 1750". Надпіс зроблены не проста на беларускай мове, але літарамі лацінскага алфавіта. Лацінкай нараўне і з роднай кірыліцай у Беларусі карысталіся з 17 стагоддзя ў свецкіх і рэлігійных творах і нават у справаводстве.

Як паведамляе ТРК "Магілёў", на рэдкая знаходка трапілася супрацоўнікам і студэнтам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Яны праводзяць у нашым раёне інвентарызацыю помнікаў археалогіі.

Падзяліцца