суб, 19.01.2019
USD2.15|EUR2.45|RUB3.24
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

Тэзісы Румаса. Што абяцаў новы прэм’ер дэпутатам і звычайным людзям

05.10.2018 – 23:27 | 495 | 3

5 кастрычніка перад галасаваньнем па кандыдатуры Сяргея Румаса ў Палаце прадстаўнікоў, а таксама фармальным прызначэньнем, новы кіраўнік беларускага ўраду адказаў на пытаньні, фактычна прэзэнтаваўшы сваю праграму. Свабода выбрала найважнейшае.

Аб праграме ўраду

"Першае абмеркаваньне праграмы ўраду на прэзыдыюме Савету міністраў выклікала заўвагі з боку кантрольных органаў і дэпутатаў. Таму будзем дакумэнт дапрацоўваць. Думаю праз тыдзень-паўтара перадаць нашу праграму ў парлямэнт".

Пра скарачэньне міністэрстваў

"24 міністэрствы – гэта крыху болей, параўноўваючы з эўрапейскімі краінамі, блізкімі да нас памерам. Але нашыя міністэрствы маюць функцыю кіраваньня прадпрыемствамі галіны. А ў некаторых міністэрствах такіх прадпрыемстваў сотні. І аднаму міністру тут цяжка. Пакуль урад ня мае дакладнага ўяўленьня пра структуру, каб падымаць гэтае пытаньне перад кіраўніком дзяржавы".

Пра курс даляра

"Асноўная выснова, якую я зрабіў падчас маёй першай працы ва ўрадзе ў 2011-1012 гадах (тады Румас быў віцэ-прэм’ерам. – РС), – ніколі ня варта адказваць на пытаньне журналістаў "Які будзе курс даляра?". Пагугліце, 4600 мне ўспамінаюць дагэтуль". У красавіку 2011 году ўрад і Нацыянальны банк, спрабуючы стрымаць дэвальвацыю, далі рэкамэндацыю: курс міжбанкаўскіх угодаў не павінен перавышаць 4500-4600 рублёў за даляр. Але гэта толькі паралізавала рынак, і рэкамэндацыю скасавалі.

Пра інвэстыцыі

"Гэта адзіны паказьнік дзяржаўнай праграмы, выкананьне якога праглядаецца вельмі цяжка. Рэч у тым, што у гэтай галіне быў правал у 2015-2016 гадах. Летась і сёлета справы палепшыліся, але не настолькі, каб выцягнуць усю пяцігодку".

Пра кампэнсацыю стратаў ад "падатковага манэўру" Расеі 

"Што да кампэнсацыі "падатковага манэўру", то з урадам Расейскай Фэдэрацыі ёсьць разуменьне, што наступствы яго нэгатыўна адаб'юцца на бюджэце Беларусі і на прадпрыемствах нафтахімічнага комплексу. Беларускі бок лічыць больш правільнай фіксацыю гэтай кампэнсацыі ў цане атрыманай нафты. Да канца году ў нас ёсць даручэньне кіраўнікоў дзяржаваў, каб скончыць дыскусію і ўнесьці на іхны разгляд канкрэтны мэханізм".

"Падатковы манэўр" у нафтавай галіне Расеі, які ўжо ўхваліла Дзярждума, прадугледжвае, што ў 2019-2024 гадах вывазное мыта на нафту ў Расеі, якое не выплачвае Беларусь пры імпарце вуглевадароднай сыравіны, зьнізіцца з 30 да 0%.

Пра балянс паставак расейскіх нафтапрадуктаў

"Што да нафтапрадуктаў, то вынікам дамоўленасьці кіраўнікоў Расеі і Беларусі ў Сочы зьяўляецца даручэньне ўраду падрыхтаваць зьмены ў міжурадавае пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне нафты і нафтапрадуктаў ад 2007 году. Таму сёньня мы працуем з нашымі расейскімі калегамі і рыхтуем пратаколы разам з індыкатыўнымі балянсамі, дзе будуць адлюстраваныя аб'ёмы нафтапрадуктаў, якія Беларусь будзе атрымліваць у чацьвёртым квартале сёлета і ў 2019 годзе".

Пра "адвязку" падатку на транспарт ад тэхагляду

"Мы "адвяжам" падатак на доступ да дарожнага руху ад тэхагляду. Кіроўца будзе сам вызначаць, у які тэрмін ён зьбіраецца карыстацца сваім аўтамабілем, і ў залежнасьці ад гэта аплачваць падатак праз АРІП (Адзіную разьліковую інфармацыйную сыстэму). Мінімальны тэрмін – адзін месяц.

Такім чынам, будзе ўзноўленая справядлівасьць адносна тых, хто не карыстаецца машынай поўны год. Тут самае складанае ў сыстэме кантролю, якая дазволіць вызначаць на дарогах тых, хто падатак не плаціў. Плянуецца, што тут дапаможа параўнаньне базы АРІП з базамі фотафіксацыі дарожнага руху. І тады хто не плаціў падатак, вымушаны будзе заплаціць яго ў падвойным памеры. Паколькі ўкараненьне сыстэмы запатрабуе пэўнага часу, плянуем, што яна запрацуе не раней за 1 ліпеня 2019 году".

Пра падвышэньне пэнсіяў

"Выйсьці на норму, калі сярэдняя працоўная пэнсія адпавядае 40% сярэдняга заробку, сёлета нерэальна. У 2018 годзе пэнсія падвышалася двойчы: першы раз на 5,5%, другі – на 10%. У выніку сярэдняя пэнсія цяпер складае 375 рублёў. Гэта толькі 36,2% стасунку паміж пэнсіяй і заробкам.

Але зараз мы рыхтуем прапанову кіраўніку дзяржавы зрабіць да канца сёлетняга году яшчэ адно, трэцяе, падвышэньне памеру пэнсіяў. Прапануем дадаць да цяперашніх пэнсіяў яшчэ 5,5%.

Што тычыцца 2019 году, то урад адназначана ставіць сабе задачу выйсьці на прапорцыю 40%".

Пра беларусізацыю адукацыі

"За кароткі час я ня змог яшчэ падысьці да гэтай тэмы. На мой погляд, тэма беларускамоўнай адукацыі ў нашых школах вельмі складаная. І, шчыра кажучы, я проста яшчэ ня меў часу ўвайсьці ў гэтую тэму".

Журналісты, выслухаўшы спадара Румаса, адзначылі ягонае вельмі добрае веданьне роднай мовы і прапанавалі яму пачаць праводзіць паседжаньні ўраду не на расейскай, а на беларускай. Адказу (ні станоўчага, ні адмоўнага) ад яго на гэта не было.

Уладзімер Глод, svaboda.org

Глядзіце па тэме:

► Беларускі ўрад узначаліў банкір і кіраўнік федэрацыі футбола

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
аватар карыстальніка Андрэй Юркоў
+1
-25
-1
Андрэй Юркоў 06.10.2018 - 10:21

З прачытанага складаецца ўраджанне, што сёняшні застой плаўна перайдзе ў адстой.

аватар карыстальніка неместный
+1
-11
-1
неместный 08.10.2018 - 08:33

Обещанного три года ждут.

аватар карыстальніка Мыши братья
+1
-13
-1
Мыши братья 08.10.2018 - 12:43

не. тут не меньше 25 лет. это жэлезабетонна.