нядз, 18.11.2018
USD2.11|EUR2.40|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

Мы чакалі гэтага пяць месяцаў! Горкі выйгралі матч чэмпіянату Беларусі па футболе – палюбуйцеся

23.09.2018 – 14:36 | 1827 | 1

У суботу 22 верасня Горкі прымалі на гарадскім стадыёне супернікаў з Маладзечна. Нашай камандзе нарэшце ўдалося перапыніць ланцужок паразаў і нічыіх, які цягнуўся з мая. Гульня завяршылася з лікам 6:0 на карысць Горак.

Аўтарамі галоў сталі Уладзімір Хаўстовіч (двойчы), Арцём Мацюшэнка, Павел Купцоў, Антоніа Сіака і Яўгеній Латышоў.

На жаль, перамога ніяк не паўплывала на наша месца ў турнірнай табліцы Чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Яно па-ранейшаму перадапошняе.
Наступным матч ФК "Горкі" згуляюць у гасцях у гэты панядзелак 24 верасня з гомельскай камандай "Бумпром".

Фота: Аляксандр Храмко

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
+1
-31
-1
Дзiма гауралау 23.09.2018 - 16:16

О чудо))) первый раз за пять месяцев))))