аўт, 22.10.2019
USD2.04|EUR2.27|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Сёння — трэція ўгодкі Плошчы-2010 — архіўнае відэа

19.12.2013 – 14:52 | 122

Тры гады таму, 19 снежня 2010 г., у Беларусі прайшлі чацвёртыя прэзідэнцкія выбары.

Паводле афіцыйных звестак, перамогу на выбарах з вынікам амаль 80% атрымаў Аляксандр Лукашэнка. Па выніках некаторых апытанняў, Лукашэнка набіраў менш за 50% галасоў, што азначала другі тур выбараў.

Вечарам 19 снежня ў Мінску прайшла акцыя пратэсту. Яна стала самай вялікай за апошнія гады (каля 40 тысяч чалавек) і была жорстка разагнаная. Больш за 700 чалавек трапілі за краты. У Беларусі прайшлі ператрусы ў дэмакратычных актывістаў, на офісах арганізацый і рэдакцыях газет.

Увесну прайшлі суды: экс-кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў і Дзмітрый Ус былі асуджаныя на 6 і 5 і 5,5 года пазбаўлення волі, Уладзімір Някляеў атрымаў умоўны тэрмін. Алесь Міхалевіч быў вымушаны эміграваць.

За кратамі працягвае знаходзіцца Мікалай Статкевіч.

NN.BY

Падзяліцца