суб, 20.10.2018
USD2.11|EUR2.42|RUB3.21
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

"Парк савецкага перыяду", развіццё турызму і праца ў Ізраілі на карысць Горак. Уладзімір Ліўшыц правёў сустрэчу ў раённым музеі

10.08.2018 – 12:59 | 749 | 2

8 жніўня ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі адбылася сустрэча з Уладзімірам Ліўшыцам. На яе прыйшло каля 50 чалавек і гэта не дзіўна, Уладзімір Маісеевіч – краязнаўца, гісторык, публіцыст, ганаровы прафесар БДСГА, заснавальнік некалькіх музеяў.

Сяргей Лявонавіч Кулагін, старшыня Горацкага райвыканкама, адзначыў, што вельмі рады нарэшце пазнаёміцца з Уладзімірам Маісеевічам. Кіраўнік краю ўпэўнены, што ў раён трэба прыцягваць турыстаў, прывёў у прыклад унікальны храм у Малых Шарыпах. Запрасіў героя дня да сябе ў кабінет, каб больш блізка пазнаёміцца і абмеркаваць, чым нашы мясціны могуць зацікавіць беларускіх і замежных гасцей.

liusyc_2.jpg

Уладзімір Ліўшыц на сустрэчы ў музеі распавёў прысутным пра свае першыя працы. Пра артыкул 1969 года пра рэвалюцыянера Пагодзіна. Пасля таго матэрыялу студэнта Ліўшыца запрасілі працаваць пазаштатным журналістам. Потым была "Магілёўская праўда" і тая ж пасада.

liusyc_3.jpg

Узгадаў, што ў савецкі час выкладаў "навуковы камунізм". Цяпер многія калегі не афішуюць дачыненне да гэтай дысцыпліны, а вось Уладзімір Маісеевіч не саромеецца той сваёй працы.

liusyc_4.jpg

Успомніў таксама маленькую кніжку "Горкі", якую рэдактар зменшыў больш чым удвая, бо ў рукапісу было шмат пра часы да рэвалюцыі 1917 года.

liusyc_5.jpg

Уладзімір Ліўшыц адзначыў, што раённы музей давялося ствараць у невялічкім будынку і без супрацоўнікаў – улада лічыла, што ў Горак амаль няма гісторыі, а музеяў у акадэміі і Леніна дастаткова.

liusyc_6.jpg

Святлана Скаромная, якая 20 гадоў аддала горацкаму музею, выступіла з прапановай: стварыць у Леніна "Парк савецкага перыяду", бо для моладзі гэты час – ужо гісторыя. Святлана Сяргееўна нават прынесла першыя экспанаты – сіфон, білет Беларускага патрыятычнага саюза моладзі і незнаёмую ўсім металічную прыладу. Што гэта – адназначна ніхто не адказаў.

liusyc_6.jpg

Генрых Сямёнавіч Яскевіч, які працаваў першым сакратаром Горацкага гаркама КПБ напрыканцы 80-х гадоў, расказаў, што быў план зрабіць цэлы музейны гарадок, але, на жаль, нічога не атрымалася.

liusyc_7.jpg

На пытанне, што для яго азначае слова "Радзіма", Уладзімір Ліўшыц адказаў вельмі проста: "Горкі". Бо тут жыў і працаваў 55 гадоў!

liusyc_8.jpg

На сустрэчу прыйшлі добрыя знаёмыя краязнаўца, дзякавалі яму за працу, за тое, што адчыняе для ўсіх гісторыю Горацкага краю, нават зараз, калі ўжо 11 гадоў жыве ў Ізраілі. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў Лідзія Андрэеўна Мініч прачытала ўласны верш, прысвечаны Уладзіміру Маісеевічу.

liusyc_9.jpg

Прысутныя казалі, што краязнаўца заслугоўвае атрымаць званне Ганаровага грамадзяніна горада Горкі.

liusyc_10.jpg

Уладзімір Ліўшыц збіраецца працягваць адкрываць даўно забытыя імёны землякоў. Сярод іх – Іцхак Каганаў, яўрэйскі паэт, празаік і мысліцель, які пісаў на іўрыце. Выданне кніг на гэтай мове было забаронена савецкімі ўладамі, таму Каганаў вымушаны быў хаваць сваю літаратурную дзейнасць. У 1949 годзе яго арыштавалі і шэсць гадоў трымалі ў турмах ды лагерах. Там гэты таленавіты чалавек склаў і запомніў 480 вершаў.

liusyc_11.jpg

У горадзе Нацарэт-Ілліт у Ізраіле, дзе Уладзімір Маісеевіч жыве зараз, працягвае працаваць на карысць Горак і мясцовых жыхароў – ён кансультант у музеі, у беларускім таварыстве арганізуе імпрэзы ды святкаванні, каб сувязь с Беларуссю не перапынялася.

liusyc_12.jpg

Валерыя Прыгарына, фота: Аляксандр Храмко

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
аватар карыстальніка Андрэй Юркоў
+1
-13
-1
Андрэй Юркоў 10.08.2018 - 22:37

Дзіва! Які парк савецкага перыяду? Мы ў ім жывём. Вось музей рэпрэсій быў бы да месца. Адчыніць кдбэшныя архівы і паказаць народу, як адны стучалі на іншых, як расстрэльвалі бязвінных і чаму гэты грэх не пакаяны ў нас да сёння. А вучыцца трэба не ў жахлівам савецкім мінулым, а браць прыклад з ізраільскага народу. Адрадзіць сваю забытую мову, культуру, веру. Крывёю і шчырай працай зрабіць свабодную дзяржаву ў якой пануюць справядлівасць, закон Божы. Якая сёння адна з самых пасьпяховых у свеце. Няўжо каму не зразумела, што(не дай Бог!) пастаў у Ізраіль сёння нашу ўладу, там зьнікне нават пясок.

аватар карыстальніка observer
+1
-6
-1
observer 10.08.2018 - 23:27

При чем в Израиле почти все - бывшие наши граждане. Значит, можем и умеем жить цивилизованно, главное, чтобы система не мешала, а помогала развиваться гражданам.