пят, 22.11.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У чэмпіянаце Беларусі па футболе Горкі застаюцца перадапошнімі

08.08.2018 – 23:05 | 323

Пасля суботняга матчу ФК "Горкі" засталіся на перадапошнім месцы турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Хатняя гульня з ФК "Вікторыя" з Мар'інай Горкі завяршылася з лікам 1:2. Аўтарам гола ў нашай камандзе стаў Станіслаў Булах.

17 тур чэмпіянату ФК "Горкі" прапускае. Нашы спартоўцы будуць гуляць у 18 туры. Матч адбудзецца ў гасцях у сталічнай каманды "Энергетык-БДАТУ". Горкі ўжо гулялі з гэтым супернікам дома 29 красавіка і перамаглі з лікам 5:3.

Глядзіце, як гэта было:

Горкі перамаглі мінчан з лікам 5:3. Фотасправаздача

Ягор Клішэвіч

Падзяліцца