Дрыбін – цэнтр Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчаны за 64 км на паўночны ўсход ад Магілёва, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес (лінія Орша – Крычаў). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Магілёвам і Горкамі. У Дрыбінскім раёне жыве 9 457 чалавек, у Дрыбіне – 2 938.
Што паглядзець у Дрыбіне?
У Дрыбінскім раёне ў вёсцы Карэбы знаходзіцца курган часоў Кіеўскай Русі, у вёсках Асінаўка, Вуглы, Крукаўшчына і інш. – стаянкі каменнага веку, у вёсцы Навасёлкі – гарадзішчы днепра-дзвінскай культуры.
У раёне маюцца помнікі прыроды "Грымячая крыніца" (Раснянскі сельсавет), "Гантоўля" і "Галалобаўка" (Цемналесскі сельсавет), "Трылесінскія волаты", "Пан-ключ" (Міхееўскі сельсавет), "Лясныя волаты" (квартал №14 Першамайскага лясніцтва), "Сасновыя грады" (квартал №51 Першамайскага лясніцтва).
У горадзе:
Па-за горадам: