аўт, 18.12.2018
USD2.12|EUR2.40|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Інстаграме Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Твітары Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Фэйсбуку Навіны, фота і відэа з Горак, Дрыбіна, Мсціслава праз RSS Атрымліваць навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава на e-mail

Мсціслаў: падзеі, даты, факты

Тапонім Мсціслаў імаверна паходзіць ад асновы мост "масціць".

1156 г. – першае ўпамінанне ў летапісах пра Мсціслаў (заснаваў горад князь Давыд Расціслававіч). Горад узнік на Замкавай гары.

Старажытны Мсціслаў. Фота з Wikimedia Commons.

1180 г. – Мсціслаў стаў цэнтрам княства. Першы князь – Мсціслаў Раманавіч з роду Уладзіміра Манамаха.

1380 г. – закладзены Пустынскі Успенскі манастыр.

1358 г. – у складзе ВКЛ пад уладай Альгерда Гедзімінавіча. Горад належаў князям Мсціслаўскім. Першы з роду – Сямён Лугвен.

15 ліпеня 1410 г. – Мсціслаўскі полк прыняў удзел у Грунвальдскай бітве.

Пач. XVI ст. – у горадзе ў сям’і купцоў нарадзіўся Пётр Мсціславец. Вядомы друкар і гравёр. Выдаваў кнігі ў Маскве, Заблудаве, Вільні.

1528 г. – горад перайшоў ва ўладанне Жыгімонта Аўгуста, стаў каралеўскай воласцю, цэнтрам староства.

 

 
 

 

1564 – 1566 гг. – створана Мсціслаўскае ваяводства, першы ваявода – Юры Осцік.

XVI ст. – каля Мсціслава пабудаваны Тупічоўскі Свята-Духаўскі манастыр, які да нашых дзён не захаваўся.

1614 г. – заложаны Мсціслаўскі кармеліцкі касцёл Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII-XVIII стст.

1634 г. – Мсціслаў атрымаў Магдэбургскае права і герб "у залатым полі збройная рука зь мечам – Малая Пагоня". Пачаў працу магістрат (мэрыя). Мсціслаў стаў буйным горадам. Гандляваў з іншымі гарадамі ВКЛ, Маскоўскага княства, Заходняй Еўропы, Каўказам і арабскім Усходам. Войтам (мэрам) горада стаў Язэп Корсак.

1640 г. – Касцёл Св. Міхала Арханёла і кляштар езуітаў.

1654 г. – пачаў дзейнічаць кляштарны комплекс дамініканаў.

22 ліпеня 1654 г. – у пачатку Трынаццацігадовай вайны маскоўскія салдаты на чале з А.Трубяцкім учынілі ў Мсціславе крывавы гвалт, у выніку якога загінулі амаль 15 000 чалавек. 72 % насельніцтва Мсціслава былі вынішчаны. Пачалася эпоха заняпаду.

У 1690 г. – езуіты адкрылі ў Мсціславе сваю місію, пазней – рэзідэнцыю і калегіум.

З 1772 г. – у складзе Расійскай імперыі ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай.

1772 год – са звестак аб стане беларускі правінцый, сабраных расійскімі ўладамі, стала вядома, што жыхары Мсціслаўскага ваяводства (Дрыбін, Пятровічы, Шумячы, Касцюковічы, Негін ды інш.) жылі за кошт кантрабанднага гандлю. Правозілі таемна ў Расію воск, а адтуль – тытунь і соль.

1787 г. – у горадзе пабудаваны драўляны палац для Кацярыны ІІ (згарэў у 1858 г.).

Мсціслаў сёння. Фота: Аляксандр Храмко.

1791 г. – адкрылася дваранская вучэльня.

1810 г. – пачала дзейнічаць духоўная вучэльня.

1834 г. – Царква Святой Тройцы.

1871 г. – Царква Узвышэння Святога Крыжа.

1863 г. – у Мсціславе на цэнтральнай плошчы створаны бульвар.

1863 – 1864 гг. – мсціслаўцы ўдзельнічалі ў паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Вядома, што ў магілёўскі астрог за ўдзел у барацьбе патрапілі жыхары Мсціслава – Уладзіслаў Длугаконьскі і лекар Людвіг Мацкевіч.

1858 г. і 1863 г. – велізарныя пажары ўшчэнт зінішчылі горад, пачалася эпоха заняпаду.

1905 г. – двухтыднёвая забастоўка рабочых супраць рускага царызму.

1905 – 1906 гг. – у Мсціслаўскім павеце адбылося каля 10 выступленняў сялян супраць царскай улады.

1906. г. – адкрыта гімназія.

1 студзеня 1919 г. – Мсціслаў вярнуўся ў склад Беларусі (БССР).

16 студзеня 1919 г. – далучаны да РСФСР.

1924 г. – ізноў у складзе Беларусі.

Ад 14 ліпеня 1941 да 28 верасня 1943 – пад нямецкай акупацыяй.

1959-1969 гг. – археалагічныя даследаванні ў Мсціславе выявілі на Замкавай гары культурны пласт з прадметамі XII-XVII cтст., драўлянымі пабудовамі, маставымі. На Дзявочай гары выяўлена гарадзішча днепрадзвінскай культуры (да І ст. н.э.).

1985 г. – распрацаваны праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра, які прадугледжвае захаванне старога планавання, яго рэканструкцыю з мэтай надання Мсціславу значэння турыстычнага цэнтра.

2 снежня 2000 г. – зацверджаны герб горада і раёна, распрацаваны Дзяржаўнай геральдычнай службай. Ён спалучае ў сабе рысы двух папярэдніх гербаў горада.

З 2008 г. у Мсціславе адбываецца грандыёзны фэст старадаўняй культуры.

Рыцарскі фэст у Мсціславе. Фота: Аляксандр Храмко.

Падзяліцца