нядз, 21.04.2019
USD2.10|EUR2.36|RUB3.28
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Якубоўскага – Вялікая Аршанская

02.11.2018 – 14:27 | 151

 

Галоўнай вуліцай Горак была Вялікая Аршанская. Такую назву яна атрымала, бо вяла на Оршу.

Пачыналася ля рэчкі Капылкі, а ў канцы горада пераходзіла ў дарогу аршанскага кірунку. На вуліцы знаходзілася гарадская лазня, пошта і скарбнiца, будынак дваранскага сходу, гімназія, царква, гарадская ўправа. У канцы вуліцы – праваслаўныя могілкі.

mapa_jakubouskaha_1.jpg

Пра гэту вуліцу захаваліся цікавыя ўспаміны вядомага пісьменніка Льва Разгона ў кнізе "Учора і пазаўчора". "Вялікая Аршанская мела ўсе адметныя рысы галоўных вуліц расійскіх павятовых гарадоў. Большасць дамоў на ёй была абабіта цёсам і мела высокія ганкі з абавязковымі лаўкамі. Чым бліжэй да гарадской плошчы, тым вуліца станавілася больш убранай і набывала ўсё больш гарадскі выгляд. Драўляныя тратуары рабіліся шырэйшымі, зрэдку з'яўляліся цагляныя дамы, якія належалі багатым габрэйскім купцам, і, нарэшце, вуліца пераходзіла ў гарадскую плошчу – цэнтр усіх матэрыяльных і духоўных інтарэсаў гараджан, асабліва хлапечага насельніцтва горада".

mapa_jakubouskaha_2.jpg

Вялікая Аршанская пасля рэвалюцыі была перайменавана ў Інтэрнацыянальную, а пасля смерці ў 1976 годзе Івана Якубоўскага – атрымала яго імя.