аўт, 7.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Моладзь запрашаюць на летнік на радзіме Васіля Быкава. Удзел бясплатны

03.06.2018 – 15:44 | 468

Адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды дапамога па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка. Такім сёлета будзе летнік у Бычках – на радзіме Васіля Быкава. 

Летнік адбудзецца з 19 па 24 чэрвеня і будзе называцца "Сакрэты беларускай культуры". Туды бясплатна можа запісацца моладзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.

Умовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы. Для ўдзелу трэба запоўніць анкету да 5 чэрвеня.

Што там будзе?

  • выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў,
  • творчыя сустрэчы,
  • гульні,
  • майстар-класы,
  • новыя знаёмствы.

Імпрэза ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў на ёй выступалі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над аднаўленнем будынку. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail.com.

Афіша horki.info

Падзяліцца