нядз, 15.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

"Кірмаш праектаў – Горкi": публічная прэзентацыя ідэй – 31 мая. Уваход вольны

22.05.2018 – 23:06 | 362

У сакавіку грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвясцілі ў Горках Кірмаш праектаў дзеля паляпшэння культурнай прасторы горада.

Жыхары Горак змаглі прапанаваць адметныя і цікавыя ідэі, каб жыццё горада завіравала на новым узроўні.

Сам Кірмаш праходзіць у тры этапы: збор праектаў, прэзентацыя, адбор і абвяшчэнне пераможцаў. Першы этап ужо завершаны.

Зараз адбудзецца другі этап – публічная прэзентацыя праектаў, падчас якой аўтары змогуць атрымаць прафесійныя парады па іх дапрацоўцы і рэалізацыі, а ўдзельнікі – ацаніць, наколькі кожны праект запатрабаваны і цікавы самім гараджанам.

Сярод 6 праектаў прадстаўленыя: выстава здымкаў на сацыяльную і культурніцкую тэматыку "Фотафакты", серыя майстар-класаў "Чары-мары", праект вяртання гістарычнага аблічча Горкам, сацыяльны праект "Утульны дом", праект па адраджэнні абрадаў і нават праект па паляпшэнні здароўя людзей.

Дзякуем аўтарам за цудоўныя ідэі і заклікаем іх актыўна рыхтавацца да прэзентацыі, якая адбудзецца 31 мая ў канферэнц-зале моладзевага культурна-забаўляльнага цэнтра “Амфітэатр”.

А ўсіх неабыякавых жыхароў горада запрашаем узяць актыўны ўдзел у абмеркаванні і адборы праектаў.

Кожны праект будзе ацэньвацца па 10-бальнай шкале як экспертамі, так і прысутнай аўдыторыяй, таму ваш голас будзе мець вагу і значэнне ў далейшым лёсе прадстаўленых ідэй. Пасля прэзентацыі вынікі галасавання будуць апублікаваныя на сайце кампаніі.

Справа знойдзецца для кожнага, бо Кірмаш праектаў – гэта месца, дзе збіраюцца аўтары, крытыкі, партнёры.

Чакаем вас 31 мая! Пачатак у 18:00 у канферэнц-зале моладзевага культурна-забаўляльнага цэнтра "Амфітэатр" па адрасе: Горкі, Мічурына, 4а. Уваход вольны!

Даведкі: +375 29 319-93-09

budzma.by

Падзяліцца