нядз, 15.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

"Смяротнае пакаранне – гэта мінулае". Сёння стартаваў Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

05.10.2017 – 13:25 | 311 | 3

З 5 па 10 кастрычніка беларускія праваабаронцы праводзяць традыцыйны тыдзень супраць смяротнага пакарання. Імпрэзы адбудуцца ў сталіцы і рэгіёнах. Асноўнае сёлетняе пасланне – "Смяротнае пакаранне – гэта мінулае".

Анонс Тыдня супраць смяротнага пакарання

5 кастрычніка

Баранавічы. Прагляд і абмеркаванне мастацкага фільма “Жыццё Дэвіда Гейла” (2003 г., рэжысёр Алан Паркер) у Кінаклубе "Крытычнае мысленне". Пачатак у 18:30.  

Гомель. Прагляд і абмеркаванне мастацкага фільма “Сальвадор” (2006 г., рэжысёр Мануэль Уэргі) у Арт-прасторы "Каўчэг" (пр-т Перамогі, 2а). Пачатак у 18:30.

6 кастрычніка

Мінск. Публічная дыскусія “Смяротнае пакаранне: за ці супраць” з удзелам прадстаўнікоў ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча. Адукацыйная прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2-гі паверх). Пачатак у 18:30.     

Аршанскі раён. Наведванне з актывістамі Аршаншчыны месца массавых расстрэлаў на Кабыляцкай гары і расстрэльнага лесу па Магілёўскай шашы. Сустрэча ў 16:00.  

Дыскусія "Масавыя рэпрэсіі і смяротнае пакаранне" і прэзентацыя дакументальнага фільма "Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі" (рэжысёр Віктар Трацякоў) з удзелам каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэя Палуды. Месца правядзення - аграсядзіба ў вёсцы Стаўры. Пачатак у 18:00.  

7 кастрычніка

Брэст. Канцэрт “Рок за жыццё”. Клуб “Фантазія” (вул. Сікорскага, 76). Пачатак у 18:00.  

8 кастрычніка

Мінск. Канцэрт “Рок за жыццё”. Клуб RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62/5, ст.м. “Кунцаўшчына”). Пачатак у 17:30.

9 кастрычніка

Мінск. Прэзентацыя інтэрактыўнага сацыяльнага комікса “Мама, гэта я...” з удзелам каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэя Палуды і адмыслоўцаў па стварэнні коміксаў. Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх; ст.м. Міхалова, БЦ Omega Tower). Пачатак у 18:30. 

10 кастрычніка

Мінск. Прагляд і абмеркаванне мастацкага фільма “Сальвадор” (2006 г., рэжысёр Мануэль Уэргі) з удзелам праваабаронцаў "Вясны" Андрэя Палуды і Насты Лойка. Адукацыйная прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх). Пачатак у 18:30.    

Цягам дня праваабаронцы і актывісты правядуць на вуліцах сталіцы і рэгіянальных гарадоў інфармацыйныя акцыі з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.

У Страсбургу адбудзецца канферэнцыя Савета Еўропы “Вяртанне да смяротнага пакарання ў Еўропе: рэальная пагроза або папулісцкая фікцыя?”, у працы якой возьмуць удзел праваабаронцы Валянцін Стэфановіч (ПЦ “Вясна”) і Алег Гулак (БХК). Адкрыццё канферэнцыі ў 09:00 па мясцовым часе.

Падтрымаць Тыдзень, ініцыятарам якога з'яўляюцца праваабарончы цэнтр "Вясна" можна і сваімі імпрэзамі, а ў сацыяльных сетках хэштэгамі #DeathPenalty #AbolitionNow #Belarus #We4Life2017.

Падрыхтаваў Адрэй Бароўка