сер, 17.07.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Дзень Мсціслава: выставы, канцэрты, феерверк

28.09.2017 – 16:00 | 1188

30 верасня Мсціслаў адсвяткуе Дзень горада. У праграме - канцэрты, конкурсы, кірмашы, дыскатэка і феерверк.

10:00 - "Восеньскi кiрмаш" - праца сельскагаспадарчых падворкаў, выставы-продажу фiлiяла ААТ "Дамачай", фiлiяла ААТ "Бабушкіна крынка", прадукцыi Мсцiслаўскага раённага спажывецкага таварыства, прадрыемстваў, арганiзацый раёна. вул.Пірагоўская, вул.Камсамольская.

10:45 - Ускладанне вянкоў, кветак кіраўніцтвам Мсціслаўскага раёна, прадстаўнікамі дзяржаўных устаноў, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і кветак прадстаўнікамі дзяржаўных органаў грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў. Курган Славы, брацкая магіла (вул.Леніна), месца масавага знішчэння (вул.Заслонава).

11:00 - Выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праца дзiцячых атракцыёнаў. Плошча імя Пятра Мсціслаўца.

11:00 - Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святу горада, 74-годдзю вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў "Зямлі маёй захоўваць звычаі". Плошча імя Пятра Мсціслаўца.

12:00 - Дзiцячая канцэртна-забаўляльная праграма "Любы горад у колерах дзяцінства". Плошча імя Пятра Мсціслаўца.

12:00 - Конкурс "Играй, гармонь". Конкурс чытальнікаў "Маей краіне". вул.Пірагоўская, малая сцэнічная пляцоўка.

18:00 - Гала-канцэрт "У гонар Мсціслава" - заслужаны калектыў "Нацыянальны акадэмiчны канцэртны аркестр Беларусi". Плошча імя Пятра Мсціслаўца.

18:30 - Святочны канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасцi РЦК "Усім сэрцам з табой мой горад". Плошча імя Пятра Мсціслаўца.

20:00 - Святочная дыскатэка "Са святам, Мсціслаў!"

21:00 - Феерверк. Плошча імя Пятра Мсціслаўца.

23:00 - Начная дыскатэка. Раённы Цэнтр культуры.

У праграме магчымы змены

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email