У Горках у батанічным садзе БДСГА упершыню пройдзе арніталагічная экскурсія, на якую запрашаюцца ўсе цікаўныя. Імпрэза бясплатная.
Гэта добрая магчымасць прайсціся па парку разам са спецыялістам-арнітолагам і даведацца новыя факты з жыцця птушак, паслухаць і навучыцца адрозніваць іх галасы.
Запісвацца можна сем'ямі і паасобку па тэлефоне +37529 267 47 81 (Настасся).
Пачатак экскурсіі ў нядзелю 22 мая а 10:00 каля ўваходу ў батанічны сад акадэміі.
Імпрэзу ладзяць актывісты грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны".