Заўтра 26 чэрвеня ў Горках будзе канцэрт аркестра Фінберга, моладзевая дыскатэка пад адкрытым небам і салют. Так мы адзначым Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Свята пачнецца ў 13:30. У Горацкай дзіцячай школе мастацтваў пройдуць "Урокі беларускай музыкі". Такую назву мае канцэрт творчых калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад упраўленнем Міхаіла Фінберга. Завяршэнне – у 14:30.
У гэты час у кінатэатры "Крыніца" будуць бясплатна паказваць фільм "Чэрвень 41-га. Заходні асобы".
Ад 14:00 запрацуюць гандлёвыя шэрагі. Яны размесцяцца на тэрыторыі акадэмгарадка на вуліцы Студэнцкай.
У 15:00 пачнецца ўрачыстае шэсце святочнай калоны. Людзі пройдуць ад Дзіцячага парка да акадэмічнага амфітэатра на Ніжнім возеры. Там адбудзецца адкрыццё святочных мерапрыемстваў і канцэрт аркестра Фінберга.
Ад 20:00 да 23:00 на пляцоўцы перад Палацам культуры БДСГА пройдзе дыскатэка.
У 22:45 каля мемарыялу "Маці ў жалобе" пачнецца акцыя "Свяча памяці".
А ў 23:00 неба над Горкамі расквеціць салют.