На імпрэзе ў суботу 26 верасня можна будзе паслухаць кандыдата гістарычных навук, дацэнта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Ігара Пушкіна. А таксама паглядзець фільм-лекторый пра Магдэбургскае права ў Магілёве з удзелам доктара гістарычных навук, прафесара, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Ігара Марзалюка.
На мерапрыемства запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў вывучэнні гісторыі Горак і Мсціслава. Запісацца да ўдзелу можна па тэлефоне 80445371244.
Круглы стол ладзіць Магілёўская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны з дапамогай газеты "УзГорак".
Магдэбургскае права – гэта сістэма самакіравання, якая ў 16-19 стагоддзях давала жыхарам многіх гарадоў Магілёўскай вобласці магчымасць самім вырашаць свае праблемы.
Магдэбургскае права ў Горках працавала часткова з 1619 года. А поўнасцю з бліжэйшых да нас гарадоў – у Мсціславе і Шклове.