Працягваецца XIII Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі". Сёння 17 жніўня асноўны дзень гэтага свята, і вас чакае шмат розных цікавостак.
На Цэнтральнай плошчы Дрыбіна:
- 10:00 – 16:00 – Работа фестывальных экспазіцый "Ад вытокаў да сучаснасці": работа горада майстроў, таржковых крамніц і падворкаў, літаратурнай гасцёўні, майстар-класы па народных промыслах і рамёствах, гульнёвыя атракцыёны, народныя гульні.
- 10:00 – 13:00 – Тэатралізаваная сустрэча гасцей і экскурсія па падворках "Нашы дасягненні".
- 13:00 – 16:00 – Святочнае шэсце гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, урачыстая цырымонія адкрыцця "Віват, Таржкі – 2024!" Гала-канцэрт творчых калектываў і гасцей фестывалю "Ад вытокаў да сучаснасці", падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю.
- 20:00 – 21:25 – Канцэртная праграма "Фестываль – гэта радасць сустрэч".
- 21:25 – 22:25 – Выступ Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага Дзяржаўнага ансамбля "Песняры".
- 22:25 – Светлавое шоу.
- 22:45 – Фаер-шоу.
- 23:00 – Святочны салют.
- 23:10 – 24:00 – Святочная дыскатэка.
На працягу дня: шоу хадулістаў і работа гандлёвых шэрагаў.