У Магілёў на гастролі завітаюць артысты Купалаўскага тэатра і прапануюць гледачам 26 чэрвеня музычную камедыю "Пісаравы імяніны" па п'есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка.
Спектакль пройдзе ў Магілёўскім драматычным тэатры.
Упершыню ён быў паказаны на сцэне Купалаўскага тэатра ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п'еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару!
Ці даўно вы былі на сапраўдных імянінах? Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць. Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга – усё гэта падорыць вам незабыўныя эмоцыі і добры настрой.
Рэжысёр-пастаноўшчык Павел Марыніч, працягласць – 2 гадзіны з антрактам.