На бліжэйшых выходных у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава можна будзе навучыцца рабіць упрыгожанні на ялінку сваімі рукамі.
Субота 16 снежня
"Навагодняя майстэрня – Папяровыя ланцужкі і яркія сцяжкі". На сустрэчы раскажуць, як раней аздаблялі жытло да Новага года і Каляд. Кожны ўдзельнік створыць уласнае ўпрыгожанне да свят і забярэ з сабой. Узроставае абмежаванне 6+.
Нядзеля 17 снежня
Майстар-клас аб вырабе навагодняй цацкі на ялінку. Узроставае абмежаванне 6+.
Удзел у кожнай імпрэзе каштуе 5 рублёў. Папярэдне запісацца трэба праз тэлефоны ў Магілёве: 62-24-25 і 71-17-49.