Электронны кірмаш вакансій для жыхароў Горацкага раёна адбудзецца ў сераду 22 лютага. Да ўдзелу запрашаюць беспрацоўных, незанятых, моладзь, людзей з інваліднасцю і тых, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.
Электронны кірмаш будзе праходзіць у сераду 22 лютага ў інтэрнэце на старонцы e-vacancy.by з 10:00 до 11:00.
Там можна будзе пазнаёміцца з вакансіямі і ўмовамі працы, задаць пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю ці запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.
Вакансіі будуць прапаноўваць прадпрыемствы і арганізацыі Горацкага раёна. На момант публікацыі гэтага матэрыялу на старонцы кірмашу ўжо 74 прапановы працы: 34 – ад "Праметэя" і 40 – ад Горацкай цэнтральная раённай бальніцы.