аўт, 21.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Дзе глядзець Велікодныя службы з Мінска, Рыма і Ватыкана?

14.04.2022 – 14:39 | 1093

На гэтым тыдні па беларускім тэлебачанні пакажуць Велікодныя Богаслужэнні з Мінска, Рыма і Ватыкана.

У  пятніцу 15 красавіка па тэлеканале "Беларусь 3" а 19:00 пачнецца святочная імша з кафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

А 23:20 адбудзецца ўключэнне з рымскага Калізея, дзе Папа Францыск будзе ўдзельнічаць у Крыжовым ходзе.

У суботу 16 красавіка на "Беларусь 1" а в 21:45 пачнецца трансляцыя ўрачыстага Богаслужэння на Вялікдзень з кафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

У нядзелю 17 красавіка а 06:10 раніцы да вернікаў звернецца глава Каталіцкай царквы ў Беларусі.

У той жа дзень а 16:30 на "Беларусь 3" пакажуць Велікоднае пасланне і бласлаўленне Папы Францыска "Гораду і Свету" з Ватыкана.