чцв, 25.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Бібліятэка БДСГА арганiзавала акцыю да 130-годдзя беларускага класiка. Далучайцеся!

12.10.2021 – 15:51 | 372

Да​ 130-годдзя з дня нараджэння Максіма​ Багдановіча бібліятэка БДСГА арганізавала сеткавую акцыю "Чытаем Багдановіча разам". I запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел!

Што для гэтага патрэбна?

  • Запісаць на відэа, як вы выразна чытаеце любы любімы твор Багдановіча.
  • Апублікаваць гэты ролік на сваіх старонках у сацыяльных сетках з хэштэгам​ #чытаем_Багдановіча_разам.​
  • Адзначыць старонку​ @biblioteka_academy або даслаць вiдэа на электронную пошту [email protected] з паметкай "Чытаем Багдановіча разам".

Чытайце разам з намі Багдановіча!

Максiм Багдановіч – беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, літаратуразнавец; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Выступаў як крытык і гісторык літаратуры, распачаў традыцыі беларускага мастацкага перакладу. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email