У Міжнародны дзень тэатра, які адзначаюць 27 сакавіка, у прамым эфіры на voka.tv можна будзе паглядзець легендарную "Паўлінку". Бясплатна і нават без рэгістрацыі на сэрвісе.
Упершыню "Паўлінку" паставілі ў 1913 годзе, а сярод гледачоў быў і сам аўтар – Янка Купала. З "Паўлінкі" пачынаецца кожны сезон Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Беларусі.
У 2019 годзе пастаноўка была прызнана нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны.