сер, 11.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Горках адзначаць Дзень роднай мовы. Вось як

13.02.2020 – 17:00 | 425

У чацвер 20 лютага ў актавай зале "Прытулачак" (Дзіцячая школа мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства, Горкі, вул.Якубоўскага, 40) пройдзе літаратурна-музычная вечарына "У родным слове – сэрца пачуццё". Імпрэза прысвечана  Дню роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Пачатак а 12 гадзіне. Уваход вольны.

Гэты дзень правільна называць Днём матчынай мовы (па-англійску – International Mother Language Day, па-французску – la Journée internationale de la langue maternelle). Менавіта пад такой назвай ён быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года.

Мэта дня – заахвоціць моўную разнастайнасць і шматмоўную адукацыю, паспрыяць усведамленню моўных ды культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму, якая адсочвае стан моў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email