Idea Generation Camp – гэта двухдзённы конкурс, у выніку якога журы абярэ 10 годных ідэяў, якія атрымаюць падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час.
Што такое Idea Generation Camp?
Гэта маладзёвы летнік для людзей ад 18 да 35 гадоў, якія гатовы ствараць і рэалізоўваць якасныя ініцыятывы і ідэі. Гэта платформа для знаёмстваў, абмену досведам, пошуку каманды, новых ідэяў і натхнення. Гэта творчая прастора з насычанай праграмай: дасведчаныя эксперты і эксперткі, лекцыі, актыўнасці і вялікі мазгавы штурм. Імпрэза адбудзецца пад Мінскам 28 і 29 верасня.
Якая тэма мерапрыемства?
Усё, што звязана з экалогіяй, культурай, гарадскім развіццём, адукацыяй, правамі чалавека, актывізмам і г.д.
Хто можа ўдзельнічаць?
- Прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў (да трох чалавек).
- Актывісты і актывісткі культуры, медыя, сацыяльных праектаў.
- Валанцёры і валанцёркі адукацыйных, культурных імпрэзаў і фэстаў.
- Актыўных студэнтаў і студэнтак.
- Моладзь, якая хоча мяняць свет.
- Людзі з ідэямі, натхненнем і стараннасцю да працы.
- Людзі, якія бачаць праблемы навокал і хочуць іх вырашаць.
- Тыя, каму цікава працаваць у камандзе і рэалізоўваць свае праекты.
Няма ідэі, але гатовы крэатывіць і прыдумляць новае? Прыязджай! Ідэі могуць з'явіцца на самім Idea Generation Camp!
Дэталі
Мова Idea Generation Camp: беларуская і руская.
Idea Generation Camp – гэта некамерцыйнае мерапрыемства. Колькасць удзельнікаў – 120 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ. Даезд самастойны.
Каб удзельнічаць, трэба падаць заяўку па спасылцы: igcamp.by
Апошні тэрмін падачы заявак – да 19 верасня.
Падрабязная інфармацыя: igcamp.by