пят, 29.03.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У чэрвені на малой радзіме Васіля Быкава – штогадовы моладзевы летнік. Удзельнічаць могуць усе жадаючыя

06.06.2019 – 17:15 | 207

У Бычках  (на радзіме Васіля Быкава) 20 чэрвеня пачнецца штогадовы моладзевы летнік, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 35 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

Летнік ладзіцца штогод. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Максім Жбанкоў, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Гана Севярынец ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы. Падчас правядзення летніка, у Бычках таксама адбудзецца вечарына памяці Васіля Быкава з удзелам беларускіх грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў.

Умовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы і ў самой сядзібе.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 14 чэрвеня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: [email protected]

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email