У Цёмным Лесе адзначаць юбілей адкрыцця ў бібліятэцы літаратурна-музейнага пакоя паэткі Ніны Кавалёвай. Яе лёс і творчасць звязаны з Дрыбінскім і Горацкім раёнамі.
Свята адбудзецца ў сельскім Доме культуры ў пятніцу 22 сакавіка а 14:30. Арганізатары падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю "Паэтычная зорка маленькай радзімы". Уваход на імпрэзу вольны – запрашаюць усіх аматараў паэзіі ды іншых цікаўных.
Ніне Кавалёвай – 69 гадоў. Яна жыве ў Горках, але апошнія шэсць гадоў зусім не рухаецца, 20 гадоў да гэтага магла толькі сядзець. За сваё жыццё выдала 24 зборнікі вершаў і кнігі на беларускай і рускай мовах.